Адмова шэрагу дзяржаў прызнаць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі супярэчыць міжнароднаму праву і з'яўляецца ўскосным умяшаннем ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе Interfax.by.

«Мы, вядома, не вітаем падобныя рашэнні, якія былі прынятыя ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў», — сказаў Пяскоў журналістам.

«Мы лічым, што гэтыя рашэнні супярэчаць наогул міжнароднаму праву. Гэтыя рашэнні, безумоўна, не спрыяюць развіццю дыялогу, і, па сутнасці, яны з'яўляюцца ўскосным умяшаннем ва ўнутраныя справы», — растлумачыў Пяскоў. Паводле яго слоў, «такія рашэнні адназначна будуць тармазіць і абцяжарваць вядзенне дыялогу гэтых дзяржаў з Беларуссю».

Пяскоў заявіў, што адмова шэрагу краін прызнаваць легітымнасць Лукашэнкі ніяк не паўплывае на стасункі Масквы і Мінска. «У любым выпадку гэтыя рашэнні і пазіцыя, занятая ў дачыненні да Лукашэнкі шэрагам еўрапейскіх краін, ніякім чынам не могуць аказаць уплыву на цяперашні стан і перспектывы далейшага развіцця расійска-беларускіх адносін», — сказаў ён.

Па словах Пяскова, «і Беларусь, і Расія — гэта суверэнныя краіны, якія выбудоўваюць свае адносіны без аглядкі на іншыя дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0