Грамадства

Мужчына прыйшоў у міліцыю забраць свой бел-чырвона-белы сцяг — і яго пасадзілі на трое сутак

Раман Рашэцкі жыве ў Брэсце. У гэтыя выбары ён запісваўся ў незалежныя назіральнікі. А пасля, як і многія, стаў хадзіць на мірныя пратэсты.

Фота з «УКантакце»

За марш на дзень нараджэння Лукашэнкі, на які Раман выйшаў з белымі тапачкамі, мужчына атрымаў 15 сутак.

«Мы на плошчы Леніна пасядзелі, патанчылі. І ўжо калі пасля мітынгу я ішоў дадому са сцягам, мяне затрымалі. Скруцілі, кінулі ў машыну. Паклалі тварам у падлогу. Думаў, будуць біць, але не чапалі. Сядзеў у ізалятары Ленінскага РАУС, а на апошнія чацвёра сутак нас перавезлі ў Бярозу: відаць, вызвалялі месца ў Брэсце пад хапун», — расказвае Раман.

Сцяг занеслі ў вопіс канфіскаваных рэчаў. Сказалі, што пасля вызвалення можна будзе забраць.

17 верасня мужчына пайшоў па яго ў міліцыю.

«Мне адказалі: сцяг аддалі вашым суайчыннікам. І нічога канкрэтнага. Прыгразілі: калі будзеце прыходзіць па сцяг, гэта будзе расцэнена як надакучлівае прыставанне да супрацоўнікаў міліцыі. Я рассмяяўся тады з гэтай фармулёўкі», — успамінае Раман.

У той жа дзень ён напісаў скаргу і аднёс яе ў дзяжурную частку. Тэлефанаваў пасля, каб даведацца выходны нумар дакумента, але трубку ніхто не ўзяў. Тады 18 верасня мужчына зноў пайшоў у міліцыю.

«Вяду сябе адэкватна, ніякіх лішніх словаў. Стукаюся ў брамку, кажу, што мне трэба даведацца нумар скаргі. Паставы такі: добра, пачакайце. Праз час выходзіць іншы ўчастковы і запрашае зайсці у РАУС.

Рэчы мае кладзе ў ячэйку, заводзіць у пакой допыту і пачынае складаць пратакол затрымання — па ч. 1 арт. 17, хуліганка.

У фабуле пратакола так і напісалі: надакучліва прыставаў да супрацоўніка міліцыі. Мяне закрылі на 72 гадзіны.

У панядзелак, 21 верасня, быў суд. У справе напісалі, што я барабаніў у брамку, на заўвагі не рэагаваў, перашкаджаў працы паставога. Кажу: запрасіце на суд таго супрацоўніка, хто на мяне скардзіўся, і пакажыце відэа з камер назірання над варотамі РАУС. Міліцыі далі дзве гадзіны, каб гэта зрабіць, — нічога не адбылося. У выніку справу адправілі на дапрацоўку, і мяне адпусцілі», — апісвае той працэс Раман.

Сцяг ён па-ранейшаму збіраецца вярнуць.

«Я яго купляў афіцыйна ў краме «Князь Вітаўт», плаціў 35 рублёў. Гэта мая маёмасць», — тлумачыць мужчына.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Усе навіны →
Усе навіны

Шумчанка запісаў відэазварот да Лукашэнкі6

У Чачні на ўсеагульны агляд выставілі цела 17-гадовага хлопца, які напаў на пост ДПС10

Сіноптыкі расказалі, які раён Мінска самы цёплы ўзімку

Любіце шматкі на сняданак? Ну, чытайце3

Колькасць ахвяр у Санта-Дамінга дасягнула 184

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі17

Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»6

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія6

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць