СК

СК

Пра выпадак, што адбыўся 31 жніўня, піша СК у сваім тэлеграм-канале.

Кампанія непаўналетніх адпачывала ў парку. Мужчына праходзіў міма, яму нешта не спабадалася, завязаўся канфлікт, У выніку ён схапіў за шыю 17-гадовую дзяўчыну, а таксама нанёс ёй удар металічнай трубкай.

Непаўналетнія вырашылі сысці з парку, каб пазбегнуць працягу канфлікту, аднак мужчына прайшоў за імі, пра што яны паведамілі ў міліцыю. Неўзабаве мужчына быў затрыманы.

У дачыненні да яго завялі крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Асабліва злоснае хуліганства). У ходзе допыту ён растлумачыў, што прычынай яго ўчынку стала празмернае алкагольнае ап'яненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0