ААН павінна заклікаць урад Беларусі да пераходу ўлады. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, выступаючы ў аўторак на агульнапалітычных дэбатах 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі (ГА) ААН. Агульнапалітычныя дэбаты ГА праходзяць з 22 па 29 верасня ў фармаце загадзя запісаных відэавыступаў, піша ТАСС.

«Фундаментальныя асновы дэмакратычнага грамадства і свабоды слова, як і правы на самавызначэнне, знаходзяцца пад атакай у Беларусі, — сказаў ён. — Прыйшоў час абараніць каштоўнасці міжнароднай супольнасці». На думку Наўседы, «ААН павінна ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі, заклікаць яе ўлады ўстрымлівацца ад прымянення сілы, забяспечваць захаванне правоў чалавека, а таксама пачаць пераход улады».

Прэзідэнт Літвы таксама пракаментаваў сітуацыю вакол Аляксея Навальнага.

«Як паказвае нядаўні выпадак з атручваннем Аляксея Навальнага, у некаторых краінах ціск на сілы апазіцыі хутка перарастае ў дзеянні, якія пагражаюць жыццю», — адзначыў ён, заклікаўшы «знайсці і пакараць вінаватых» для «захавання міжнароднага парадку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0