Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пакінуў сваю пасаду, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў. Альшэўскі ўзначаліў барысаўскі клуб у студзені і выйграў з БАТЭ Кубак Беларусі.

Пра тое, што БАТЭ прыняў рашэнне расстацца з галоўным трэнерам, 19 верасня паведаміў журналіст Уладзіслаў Татур. Але інфармацыя не каментавалася.

БАТЭ вылецеў з Лігі Еўропы ў стартавым для сябе раўндзе кваліфікацыі, саступіўшы сафійскаму ЦСКА (0:2).

Аляксандр Лісоўскі, fcbate.by

Аляксандр Лісоўскі, fcbate.by

Зараз БАТЭ ўзначаліў Аляксандр Лісоўскі. У клубе ён працуе з кастрычніка 2013 года (з пяцімесячнай адлучкай у «Смалявічы» ў 2018-м). Клуб зазначае, што ён быў важным элементам у штабах Аляксандра Ермаковіча і Аляксея Багі, уносячы важкі ўклад у траплянне «жоўта-сініх» у групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і 1/16 фіналу Лігі Еўропы, а таксама паспяховыя выступленні на ўнутранай арэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0