Уладальнік лонданскага «Чэлсі», расійскі мільярдэр Раман Абрамовіч таемна фінансаваў футбалістаў, якія не належалі яго камандзе, піша bbc.com.

Гэта выявіла журналісцкае расследаванне на аснове дакументаў FinCEN.

Прычым сярод згаданых гульцоў былі і тыя, якія выступалі супраць «Чэлсі» — напрыклад, перуанскі вінгер Андрэ Карылья, які ў Лізе чэмпіёнаў—2014 года гуляў супраць лонданцаў за партугальскі «Спортынг» (тады «Чэлсі» выйграў на выездзе, а дома згуляў з партугальцамі ўнічыю).

Раман Абрамовіч валодаў правамі на яго і іншых футбалістаў праз кампанію, зарэгістраваную на Брытанскіх Віргінскіх выспах.

Уцечка дакументаў («справаздачы падазроных аперацый»), названая FinCEN Files, паказала, што Раман Абрамовіч звязаны з афшорнай кампаніяй Leiston Holdings.

Яна займалася купляй правоў уласнасці на будучыя трансферы футбалістаў як «трэці бок» з - -за аперацый з наяўнымі — у Англіі гэта забаранілі яшчэ ў 2008 годзе, а ў міжнароднай практыцы — у 2015 годзе.

У той жа час Чэлсі меў права прыярытэтнага выкупу правоў на некаторых футбалістаў у Leiston.

Такім чынам падчас гульняў «Чэлсі» супраць «Спортынга» ў Лізе чэмпіёнаў у 2014 годзе Раман Абрамовіч быў фінансава зацікаўлены ў поспеху ўсіх сваіх гульцоў з лонданскага клуба, а таксама ў перуанцу Андрэ Карылью, які тады згуляў у абодвух матчах супраць «Чэлсі».

Усё гэта, як мінімум, можна разглядаць скрозь прызму канфлікту інтарэсаў.

Новыя адкрыцці па актыўнасці Абрамовіча з'явіліся на фоне яго чарговых буйных інвестыцый у «Чэлсі» ў гэтым годзе.

У новым наборы дакументаў FinCEN гаворка ідзе пра «падазроную актыўнасць» Рамана Абрамовіча ў 2016 годзе.

У прыватнасці пра больш чым 1 млрд даляраў «падазроных плацяжоў з удзелам фіктыўных афшорных кампаній».

Многімі з такіх кампаній валодае Раман Абрамовіч, гаворыцца ў справаздачах, і грошы проста цыркулявалі паміж імі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
litwin / Адказаць
22.09.2020 / 10:32
Пуцін даў загад , А. зрабіў

- ЗША і што ? санкцыі застануцца

 - расейскія бабулі з з пенсіямі  9.132 рубля (120 даляраў ) у месяц, пакінулі  чат

"BBC.
Putin´s oligarch, R. Abramovich (owner of Chelsea) , controls companies that have donated $100m to an Israeli settler organisation.....
«падазроную актыўнасць» Рамана Абрамовіча ў 2016 годзе. У прыватнасці пра больш чым 1 млрд даляраў «падазроных плацяжоў з удзелам фіктыўных афшорных кампаній».
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259462"
2
Ром / Адказаць
22.09.2020 / 13:01
Репутация вниз...
2
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
22.09.2020 / 16:57
В сем сорок он приехал.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру