За апошні тыдзень кіроўцы ўсё часцей заўважаюць дзікіх жывёл на праезнай частцы. Асабліва актыўнымі сталі ласі, нечаканыя сустрэчы з якімі ўжо скончыліся смяротнымі ДТЗ. З чым звязаныя такія вылазкі жывёл, карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» даведалася ў вядучага заатэхніка Мінскага заапарка Аляўціны Цімашковай-Красоўскай.

— Цяпер у ласёў пачынаецца перыяд гону. Тут і дзяльба тэрыторыі, і пошук самак, — распавяла спецыяліст. — Прасцей кажучы, іх актыўнасць звязаная з перыядам кахання.

На жаль, з'яўленне лясных насельнікаў на дарозе выклікае трагедыі.

Так, у мінулыя выхадныя лось справакаваў сур'ёзнае ДТЗ пад Мінскам: легкавік сутыкнуўся з жывёлай, пасля чаго вылецеў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў яшчэ адзін аўтамабіль. У выніку тры чалавекі памерлі, а непаўналетняга пасажыра аднаго з аўто шпіталізавалі з траўмамі.

Яшчэ адзін інцыдэнт скончыўся сумна для прадстаўніка фаўны. Лось выскачыў на МКАД днём 19 верасня і быў збіты мікрааўтобусам. Кіроўца не пацярпеў, а жывёла загінула.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Казік / Адказаць
22.09.2020 / 14:27
Кіроўцаў традыцыйна будуць штрафаваць?
4
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
22.09.2020 / 17:01
Как почему?! Времена меняются. Раньше они были с жезлов. 
0
Жвір / Адказаць
01.10.2020 / 09:21
Чаму чаму, бо ва ўсім Лермантаў вінаваты. Панапісаў, бач: "Выхожу одін я на дорогу, Сквозь туман свет фар вдалі блестіт, Ночъ ціха. Дорога внемлет рогу, Візг тормозов с землёю говоріт... Баххх !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру