Раман Рудзь — рэдактар аддзела расследаванняў «Советской Белоруссіі». На яго звярталі ўвагу пасля гучных хамскіх заяў, але праславіўся ён пасля таго, як днямі нехта падпаліў яго машыну. Рудзь перакананы, што гэта адбылося праз яго палітычныя погляды: «За тое, што я маю грамадзянскую пазіцыю, адрозную ад іх пункту гледжання, спалілі маю машыну».

Чытайце таксама: Прапагандысту Раману Рудзю з «СБ» спалілі машыну

Перад гэтым хтосьці выклаў кантактныя Рудзя ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі». У паведамленні ўдакладнялася, што яго жонка Юлія Васілішына таксама працуе ў «Советской Белоруссіі».

Юлія Васілішына, фота з яе фэйсбука

Юлія Васілішына, фота з яе фэйсбука

Аднак насамрэч жонка Рудзя была cпецыяльным карэспандэнтам газеты толькі да прэзідэнцкіх выбараў. Апошняя навіна пад яе аўтарствам была апублікаваная 14 жніўня. Што стала прычынай звальнення?

«Я абвяргаю сыход па палітычных матывах, яна даўно хацела звольніцца. Яна вучыцца, не хапала на ўсё часу ў «СБ». Крыўдна, што яе ўключылі ў «Карнікі Беларусі», яна ўвогуле ні пры чым», — заявіў Раман Рудзь карэспандэнту «Нашай Нівы».

Раман Рудзь, фота з яго фэйсбука

Раман Рудзь, фота з яго фэйсбука

Сама Юлія Васілішына каментаваць сітуацыю адмовілася. Аднак калі адзін з сяброў напісаў ёй пад паведамленнем аб звальненні словы падтрымкі: «Гэта — пазіцыя. Малайчына», — Васілішына лайкнула яго меркаванне.

У тыя ж дні, 13-14 жніўня, былі апублікаваныя апошнія артыкулы яшчэ шэрагу рэпарцёраў «Советской Белоруссіі».

Напрыклад, журналіст Канстанцін Бакун пасля выбараў падпісаўся пад артыкуламі «Дзермант аб пратэстах: бачная рука прафесіяналаў, якія жадаюць задаволіць доўгатэрміновы палітычны крызіс у Беларусі», «Гігін: людзей паклікалі на вуліцы, а затым проста кінулі» і «Што гавораць эксперты аб нядзельных беспарадках» — і звольніўся.

Для рэдактаркі аддзела сацыяльных праблем «СБ» Людмілы Габасавай апошнім стаў асуджальны артыкул «Мінчане выказаліся пра падзеі, якія адбываюцца ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі».

Сышла і спецыяльная карэспандэнтка Вольга Пасіяк, якая пісала пра адукацыю.

Партал Tut.by паведамляў пра звальненне чатырох работнікаў навінавага аддзела сайта Sb.by — Святланы Галуза, Аляксандра Кастыкі, Вадзіма Шундалава і Аліны Янчур.

Чытайце таксама:

Рэдактар аддзела «СБ»: Не трэба гуляць у выбары. Кіраўнік, які дасягнуў стабільнасці, змяняцца не павінен

Рэдактар «СБ» пра недзяржаўных журналістаў: Гэта гніды і мразі, патрэбны кулі і эмігранцкі параход

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?