У суботу ўвечары ў Рагачове загарэўся гараж. Як паведамілі ў прэс-службе МНС, у той вечар мужчына рамантаваў аўтамабіль. У гэты час машына ўпала з дамкрата і пашкодзіла паліўны бак. Бензін трапіў на асвятляльны прыбор, з-за чаго і пачаўся пажар. Мужчына выбраўся з назіральнай ямы, але атрымаў апёкі. Ён у рэанімацыі.
Аўтамабіль згарэў ушчэнт.