Пра гэта паведаміла выдавецтва «Янушкевіч» у сацыяльных сетках.

«На жаль, у нас форс-мажорныя абставіны. Пры вырабе накладу дапушчана істотная паліграфічная памылка. З тэхнічных прычын старт продажаў кнігі Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і Таемная зала» пераносіцца на пазнейшы тэрмін», — гаворыцца ў абвестцы. 

Першапачаткова старт продажаў другога рамана быў прызначаны на 26 верасня (першая кніга па-беларуску выйшла год таму).

На мінулым тыдні кніга «Гары Потэр і Таемная зала» ўжо трапіла ў скандал. Па словах выдаўца, ён атрымаў ад мытных органаў патрабаванне гарантаваць, што ў кнізе няма заклікаў да зрынання дзеючай у Рэспубліцы Беларусь улады. У Мытным камітэце абверглі гэтае сцвярджэнне.

Наклад «Гары Потэра і таемнай залы» надрукаваны за мяжой.

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

0
Ліцьвін металіст / Ответить
21.09.2020 / 16:02
Вокладка лепш глядзелась бы каляровая. Усё ж кніга для дзяцей. Хай бы на наступгыя часткі гэта ўлічылі выдаўцы.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера