Мясцовы жыхар, які стаў першакрыніцай інфармацыі, паведаміў карэспандэнту «Нашай Нівы», што даведаўся пра інцыдэнт ад свайго знаёмага, медыка. Той сцвярджае, што мужчыну шпіталізавалі з 90% апёкамі цела ў рэанімацыю.

Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава пакуль не каментуе сітуацыю.

Асцярожна, у відэа — страшны кантэнт.

Пазней прэс-служба МУС у тэлеграм-канале апублікавала свой рэліз:

«Сёння прыкладна апоўдні 36-гадовы мясцовы жыхар каля Смалявіцкага РАУС выліў на сябе з каністры бензін і падпаліў. Убачыўшы гэта, з будынка райаддзела выбег супрацоўнік і патушыў агонь.

Мужчына з апёкамі знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя.

Вядома, што ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў, таксама выказваўся пра спробы суіцыду. Некалькі дзён таму мужчына тэлефанаваў у міліцыю з паведамленнем, што ён на могілках зводзіць рахункі з жыццём. Праваахоўнікі выехалі туды і прадухілілі яго дзеянні. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0