Нямецкі гісторык Аляксандр Бракель у кнізе «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» паказвае, што «ўз'яднанне» адбылося пад знакам брутальнага парушэння міжнароднага права, і толькі заканчэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе легітымізавала новы парадак.

Гісторык і сацыёлаг Севярын Віславух даследаваў развіццё беларускага руху ў міжваеннай Польшчы як відавочца падзей, г.зн. у 1930-х г. у ходзе палявых даследаванняў. У яго даследаваннях, якія дагэтуль амаль невядомыя беларускай навуцы, вы знойдзецца масу фактаў пра развіццё сеткі беларускамоўных школ у тагачаснай Заходняй Беларусі, а таксама палітычных структур беларускага руху, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі.

Кніга «Катынь, 1940 год. Гісторыя аднаго злачынства» расказвае пра масавыя арышты і забойствы, якія наступілі адразу пасля «вызваленчага паходу Чырвонай Арміі».

У выпуску «Польшча ў Другой сусветнай вайне» вы даведаецеся пра лёс беларусаў, якія служылі ў Войску Польскім у верасні 1939 г., а таксама пра баі за Брэст, Кобрын і г.д. у верасні 1939 г.

Выпуск «Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд» - расказвае пра міжваеннае Крэва, Ліду, Гарадную, пра турыстыку на Нарачы, пра праекты палітычнай аўтаноміі, і г.д.

Нарэшце, кніга «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі» дае нам уяўленне аб тым, што новая ўладам насаджалася не толькі гвалтам фізічным (дэпартацыямі, расстрэламі і г.д.), але і гвалтам ідэйным: русіфікацыяй і саветызацыяй сістэмы адукацыі і ўяўленняў пра нацыянальнае мінулае.

Акцыя працягнецца да 28 верасня. Інфармацыя пра тое, як атрымаць згаданыя выданні, ёсць на сайце Arche.

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера