Пра гэта Генадзь Коршунаў напісаў у сваім фэйсбуку, зазначыўшы, што апошнім днём яго працы ў інстытуце будзе 18 верасня. Прычыны ён не назваў, зазначыўшы, што «сёлета абставіны склаліся такім чынам», што давялося «прасіць звольніць паводле згоды бакоў».

«Вельмі хочацца верыць, што мой сыход ніяк не адаб'ецца на працы маіх любімых акадэмічных сацыёлагаў. І што ўсе ідэі, планы, задумкі, якія мы стваралі разам, рэалізуюцца. Калегі, сябры — дзякуй усім, з кім мы працавалі разам. Увогуле, калі зачыняюцца дзверы адміністрацыйнай працы, адкрываецца прастор для навукова-даследчай дзейнасці. Можа, яно і нядрэнна», — дадаў ён.

Генадзь Коршунаў у чэрвені пацвердзіў у інтэрв'ю «Народнай волі» звесткі сацыёлагаў, што з'явіліся ў інтэрнэце, што рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску складаў 24%, а ЦВК — 11%.

«Гэта нашы звесткі, так. Гэта красавіцкія звесткі. Даследаванне праводзілася ў сакавіку — пачатку красавіка. Хоць тут правільней было б казаць не пра рэйтынг, а пра ўзровень, але няхай», — сказаў тады Генадзь Коршунаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0