Святлана Ціханоўская выступіла ў сераду на цырымоніі ўручэння штогадовай прэміі амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House, піша ТАСС.

Сёлета ўзнагароды былі ўручаныя прадстаўнікам пратэстнага руху з Ганконга і двум апазіцыйным групам з Судана. Ціханоўская выступала на цырымоніі ў якасці запрошанага госця.

«Сотні тысяч беларусаў мірна адстойваюць свае правы, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, і ў іх простае патрабаванне — пачаць дыялог і абвясціць новыя свабодныя і сумленныя выбары», — заявіла яна.

Freedom House з'яўляецца адной з найбуйнейшых у ЗША няўрадавых арганізацый у сферы палітычных свабод і правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0