Беларускія сацыяльныя сеткі ўзарваліся пасля публікацыі статыстыкі аб колькасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія памерлі вясной 2020 года, падчас эпідэміі каранавіруса. Увагу на анамальныя лічбы звярнуў блогер Юрый Кулікоў.
9 мая 2019 у Мінску, фота Надзеі Бужан
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны звычайна публікуе статыстыку аб колькасці ветэранаў і ўдзельнікаў вайны некалькі разоў на год — у студзені, красавіку (перад 9 Мая) і кастрычніку. У гэтым годзе вырашылі інфармаваць часцей, таму з’явіліся звесткі яшчэ і за май, і за ліпень.
Яны шакуюць. За красавік-чэрвень 2020 года колькасць ветэранаў зменшылася на 45%.
- 04.2013 — 25312
- 04.2014 — 20700 (18% за год)
- 04.2015 — 16800 (19% за год)
- 04.2016 — 13700 (18% за год)
- 04.2017 — 10746 (22% за год)
- 04.2018 — 8412 (22% за год)
- 04.2019 — 6250 (26% за год)
- 04.2020 — 4806 (43% за год)
- 05.2020 — 4700
- 07.2020 — 2639 (45% за тры месяцы).
Удакладнім, што, паводле беларускага заканадаўства, у лік ветэранаў уваходзяць тыя, хто змагаўся з антысавецкім падполлем на тэрыторыі Беларусі, Украіны і краін Балтыі аж да 1951 года.