RT

Віктар Марціновіч для budzma.by пра перамовы Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы. 

Усе чакалі гэтай сустрэчы.

Хтосьці — са страхам, што на ёй ударна гандлянуць краінай. Хтосьці — з надзеяй, што «дзядзя Вова» зараз вырашыць праблемы беларусаў за саміх беларусаў. Вынікі сустрэчы цалкам укладаюцца ў канцоўку рамана Маркеса «Восень Патрыярха»: з аднымі пасварыўся, другія — не прымаюць так шчыра, як раней.

Жэстачайшэ абламаліся як тыя, хто думалі, што паўтарыцца сцэнар прыезду Чарнамырдзіна ў 1996-м годзе, калі адзін таварыш быў у кроку ад імпічменту, так і тыя, хто падазравалі Бабарыку, Калеснікаву і Ціханоўскую ў змове з Масквой.

Калі б яны былі «маскоўскімі», за іх бы хаця б як упрэгліся.

Сукупнасць сказанага да і пасля сустрэчы паказвае, што нашага героя, а таксама рускую грамадскую думку, пачалі плаўнютка і ласкава рыхтаваць да думкі, што Лукашэнка не тоесны Беларусі.

Што крэдыты даваліся да Лукашэнкі і будуць давацца пасля яго. Дзіўна, што няшмат хто ў Беларусі гэту думку прачытаў. А яшчэ тое, што зусім не ўсе рускія медыя, асвятляючы гэты візіт, называлі персанажа прэзідэнтам.

Сутнасць чатырохгадзіннай размовы трымаецца ў таямніцы, але я магу вельмі добра ўявіць, пра што яна была. Ці не ў тым, дарэчы, палягае праца пісьменніка — бачыць сцэну і ўяўляць паводзіны вельмі характэрных герояў на гэтай сцэне.

Дык вось, я вам раскажу тое, што не раскажуць ані пулаўскія журналісты, якія ў пакой дапушчаны не былі, ані аналітыкі.

Лукашэнка казаў, што новыя выбары мусяць адбыцца пасля канстытуцыйнай рэформы, якая пашырыць паўнамоцтвы парламента, а па сутнасці (я так уяўляю) адменіць простае галасаванне за кіраўніка дзяржавы, прапанаваўшы пасрэдніцтва парламента. Так, я менавіта гэта маю на ўвазе: асноўнае «пашырэнне паўнамоцтваў» можа быць у тым, што больш не будзе аніякіх бюлетэняў, а прэзідэнта будуць абіраць (старанна адабраныя ў ППНС) дэпутаты. Таксама ён казаў, што для гэтай змены патрэбны час, «грамадства не гатова». Два гады. А можа і больш. І што трэба проста пачакаць, а пакуль — падтрымліваць таго, хто ёсць.

Пуцін пагаджаўся з тым, што патрэбныя новыя выбары, але даводзіў, што адбыцца яны мусяць не ў 2023-м годзе, а праз 5-6 месяцаў. І што абвяшчаць падрыхтоўку да гэтых выбараў трэба ўжо зараз. І не бяда, калі Лукашэнка на іх не пераможа, бо ён сам разумее, што «пераседзеў», і варта б яму было зусім у іх не ўдзельнічаць. І так, Маскве вельмі не хацелася б, каб у некага (перш за ўсё — жыхароў Расіі, прыхільнікаў Навальнага) склалася ўражанне, што змена лідара ў суседняй краіне адбываецца па выніках вулічных выступаў. І менавіта для таго Беларусь мусіць проста зараз пачынаць падрыхтоўку перадачы ўлады каму-небудзь (я думаю, Пуцін трымае ў галаве аднаго з былых прэм’ераў, які ўжо пачаў праяўляць сябе падчас дэбюту вулічных пратэстаў, а потым раптоўна знік з публічнай прасторы, як быццам разумеючы, што ў змененых абставінах для яго можа адкрыцца нечаканая роля).

У адрозненне ад Меркель і Макрона (з якім Пуцін размаўляў проста перад сустрэчай у Сачах, як быццам каб абмеркаваць атручванне Навальнага, але я ўпэўнены ў тым, што шэраг абмеркаваных пытанняў мог быць шырэйшым), Пуцін не настойвае на грамадскім дыялогу — ён добра ведае свайго «саюзніка» і выдатна разумее бясплённасць такога падыходу. Схіліцца да новых выбараў мусіць сам персанаж, («гэта мусіць быць тваё рашэнне»).

Чаму Пуцін заняў такую пазіцыю са сваім сталым хаўруснікам?

Таму, што памятае непадпісаную 31-ю інтэграцыйную карту, сітуацыю вакол Белгазпрамбанка, сітуацыю з Баумгертнэрам, сітуацыю з офісам Яндэкса ў Мінску — ён наогул нічога не забывае. І разумее, што любыя саюзы, любыя саступкі, зробленыя зараз, саслабленым перамоўцам, будуць адкручаныя назад, калі людзі сыйдуць з вуліц, а веерныя арышты, праведзеныя з дапамогай сапраўдных (не мізэрных і не сімвалічных, як зараз) рускіх датацый падчысцяць палітычнае поле да звыклага «а хто, калі не Лукашэнка».

То, уласна кажучы, гэта — пат.

Той чалавек, які мог выратаваць сістэму крэдытам на 15 мільярдаў і адназначнай, зразумелай наменклатуры падтрымкай, красамоўна прамаўчаў.

Зараз засталіся толькі сістэма і народ. Сістэма, само паняцце якой імкліва ссыхаецца да сілавога блоку. Сістэма, якая асацыюецца зараз з сінім бусам без нумароў і чалавекам без апазнавальных знакаў, але ў балаклаве.

Масква не будзе дапамагаць ніводнаму з бакоў у гэтым супрацьстаянні.

Разумеючы, што дапамога пратэстам прывядзе да непажаданага Майдану, дапамога тым, хто гасіць пратэсты — да кансервацыі сітуацыі і вяртання «ненахіляльнасці» Мінска.

І таксама выдатна разумеючы, што пры існай сітуацыі з экспартам, знешнім гандлем, запазыкамі — адсутнасць падтрымкі сістэме гэта і ёсць падтрымка ідэі новых і хуткіх выбараў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Самый старший брат / Адказаць
15.09.2020 / 16:47
Хотелось бы верить, что так.
Но грызут смутные сомнения.
Хотя отвод российских силовиков от белорусской границы, заставляет думать, что всё так и есть, как написал Мартинович.
Сигнал силовикам и номенклатуре похож на озвученное Мартиновичем, до дефолта не доведём, но власть меняйте в диалоге с Народом Беларуси, а не с ЛДПБ Гайдукевича и КПБ (или ПКБ), да "Белой Русью" Давыдько, да 110 назначенными "депутатами" ПП.
 Но сомнения присутствуют и очень сильные. А может под Народом Беларуси, Путин и Лукашенко понимают только ЛДПБ Гайдукевича, у которого жена не спит по ночам и переживает, но для мужа президент - только Лукашенко или только с "Белой Русью" Давыдько, у которого президент Лукашенко неадекватен, но он президент Давыдьки, об остальных 110 депутатах не знаю их не слышно и не видно.
3
Бабрина / Адказаць
15.09.2020 / 16:50
Не зразумеў (відаць дурны) чаму ж 1,5 мільярды Пуцін паабяцаў-такі вусатаму?
21
Скураныя крылы / Адказаць
15.09.2020 / 17:23
Марціновіч цікавы аўтар, але падмурак яго разважанняў больш празаходні, а тут зусім па-іншаму.


Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру