pixabay.com

pixabay.com

Рашэнне аб пераносе дзейнасці ў Латвію па стане на 15 верасня прынялі 12 беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць галіну інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама «зялёную» энергетыку, паведамілі агенцтву BNS у Міністэрстве эканомікі Латвіі.

Гэтыя кампаніі плануюць перавесці ў Латвію каля 470 супрацоўнікаў, у асноўным прадстаўнікоў кіраўніцтва і ключавых спецыялістаў.

Міністр эканомікі Латвіі Яніс Вітэнбергс адзначыў, што цяпер прапрацоўваюцца рашэнні для таго, каб беларускія кампаніі, якія прынялі такое рашэнне, маглі як мага хутчэй перанесці сваю дзейнасць у Латвію.

Створана спецыяльная каманда, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства эканомікі і Латвійскага агенцтва інвестыцый і развіцця, якія ў супрацоўніцтве з іншымі ўстановамі ў паскораным парадку разглядаюць заяўкі беларускіх прадпрымальнікаў і прапануюць магчымыя рашэнні, у тым ліку выдачу відаў на жыхарства, адкрыццё банкаўскіх рахункаў і іншае.

Міністр паведаміў, што паралельна вядзецца праца з латвійскімі фінансавымі ўстановамі, каб знайсці кампраміс і стварыць «зялёны калідор» для заходу замежных кампаній у Латвію.

У сувязі з унутраным канфліктам у Беларусі на сёння вядуць кансультацыі аб пераносе дзейнасці ў Латвію 116 беларускіх кампаній і прыватных асоб. Гэтыя кампаніі ў Беларусі працаўладкоўваюць больш за 4 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0