Выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення па Мінскай вобласці МУС Беларусі Уладзіслаў Алейнікаў расказаў, што грамадзяне нярэдка дасылаюць супрацоўнікам міліцыі здымкі сваіх геніталій. Пра гэта ён расказаў расійскаму карэспандэнту «Камсамольскай праўды».

«Праблема інтэрнэт-цкавання сапраўды актуалізавалася. Ёсць выпадкі, калі з могілак бралі вянкі з крыжамі і падкідвалі іх на парог бацькам супрацоўнікаў. Паведамленні з пагрозамі нярэдка суправаджаюцца здымкамі, калі грамадзяне фатаграфуюць свае геніталіі і дасылаюць міліцыянтам. Там звычайна пішуць, што з дапамогай палавых органаў зробяць з супрацоўнікам. Лічаць, што так аказваюць псіхалагічнае ўздзеянне», — патлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0