«Мы звяртаемся да ўсіх цывілізаваных краін, для якіх чалавечае жыццё і годнасць з'яўляюцца бясспрэчнымі каштоўнасцямі, што ляжаць у падмурках сацыяльнага жыцця. Вы на ўласным досведзе ведаеце, што менавіта гэтыя падставовыя каштоўнасці дазваляюць вашым грамадствам развівацца. На прызнанні гэтых каштоўнасцяў будуецца палітычнае жыццё ў вашых краінах, якім бы супярэчлівым і канфліктным яно ні было. Прынцыпы справядлівасці і вяршэнства закону таксама абапіраюцца на прызнанне безумоўнай каштоўнасці чалавечага жыцця і годнасці.

Беларусь — еўрапейская краіна, народ якой сёння адкрыта і самааддана выступіў за абарону жыцця і годнасці грамадзян супраць аўтарытарнага рэжыму, які паказаў усяму свету, што ён гатовы адстойваць сваю ўладу ў краіне любой цаной. Наш пратэст накіраваны супраць палітычнага ладу, пры якім дапушчальныя беззаконныя пераследы, збіццё, катаванні і фізічнае знішчэнне нявінных людзей. Дзеючая ўлада на чале з Аляксандрам Лукашэнкам сёння паслядоўна рэалізуе менавіта такую палітыку, дэманстратыўна ігнаруючы як нормы беларускай Канстытуцыі, так і міжнародныя пагадненні, якія датычацца выканання правоў чалавека».

«Мы ўпэўненыя, беларускае грамадcтва гатовае самастойна вырашаць будучыню сваёй краіны і спадзяемся на ваша садзейнічанне ў ініцыяванні перамоўнага працэсу паміж Каардынацыйнай радай і з прадстаўнікамі дзейнай улады. Толькі мірныя перамовы змогуць вярнуць краіну ў рэчышча законнасці і прыхільнасці гуманістычным каштоўнасцям», — гаворыцца ў звароце.

Аўтары звароту пералічваюць патрабаванні: спыненне гвалту, вызваленне палітвязняў і новыя прэзідэнцкія выбары.

Зварот адкрыты для подпісу, пад ім ужо падпісаліся Святлана Алексіевіч, Аляксей Андрэеў, Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Дзмітрый Строцаў, Таццяна Нядбай, Сяргей Харэўскі, Ігар Логвінаў, Ірына Раманава, Таццяна Шчытцова, Таццяна Bадалажская, Руслан Bашкевіч, Ганна Севярынец, Уладзімір Мацкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0