У Беларусі працуюць 32 супрацоўнікі расійскага тэлеканала RT і адной з яго структурных адзінак — агенцтва відэанавінаў Ruptly. Яны жывуць у чатырох розных мінскіх гатэлях, піша Еўрарадыё ў тэлеграм-канале.

Ніхто з супрацоўнікаў RT афіцыйна не працуе на беларускім тэлебачанні, але відавочна ўплывае на кантэнт дзяржаўных беларускіх тэлеканалаў. Супрацоўнікі RT і Ruptly кансультуюць «беларускіх калег» па мноству пытанняў — «так сама, як рабілі гэта ў Тунісе, Венесуэле, на Кубе, а Сіманьян [кіраўніца RT] нават асабіста кансультавала кітайцаў».

RT «займаецца ў Беларусі сваёй непасрэднай статутнай дзейнасцю, фінансаванне якой штогод публікуецца ў законе аб федэральным бюджэце».

Усе гэтуы звесткі «Еўрарадыё» знайшло ў афіцыйным тг-канале «RT на русском».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0