Акцыя 1 верасня

Акцыя 1 верасня

Вечарам 9 верасня пасля акцыі салідарнасці ў БДМУ затрымалі сем студэнтак універсітэта. Сёння іх судзяць за парушэнне парадку ўдзелу ці арганізацыі масавых мерапрыемстваў, піша TUT.by.

Першы разгляд справы — Анастасіі Шматковай — быў прызначаны на 12:10. Аднак судзіць яе пачалі раней часу, пазначанага ў раскладзе, трапіць на пасяджэнне змог толькі яе бацька. Працэс заняў усяго некалькі хвілін. Рашэнне суда — штраф у 25 базавых велічынь (675 рублёў). Працэс вяла суддзя Анціпчук.

Наступным разгледзелі справу Яны Зябко. Яе таксама судзілі паводле часткі 1 артыкула 23.34 КаАП. Працэс таксама доўжыўся ўсяго некалькі хвілін. Рашэнне тое ж — 675 рублёў.

Пяцікурсніца Паліна Вежнавец таксама трымала 675 рублёў штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0