Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю расійскім журналістам, што кіраўнік КДБ пазбавіўся сваёй пасады з-за затрымання ў краіне 33 расіянаў.

«Мы спыталі: з-за гэтай усёй гісторыі пазбавіўся сваёй пасады кіраўнік КДБ? Ён сказаў: так», — прыводзіць фрагмент размовы з Лукашэнкам галоўны рэдактар радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Раман Бабаян ў адным са сваіх інтэрв'ю.

Нагадаем, што Валерый Вакульчык на мінулым тыдні пазбавіўся пасады кіраўніка КДБ, але ўзначаліў Раду бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0