Выкладчыкі МДЛУ запісалі зварот і падтрымалі студэнтаў у адказ на жорсткія затрыманні ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Яны асуджаюць дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, а таксама выказваюць падтрымку сваім студэнтам.
Студэнты бралі ўдзел у пратэстах 1-4 верасня, а 4 верасня ва ўніверсітэце прайшлі жорсткія затрыманні навучэнцаў. Яны пачаліся пасля таго, як студэнты праспявалі песню з фільма «Адрынутыя» ў холе навучальнай установы, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сцяг.
0
0
0
0
0
0