У адрозненне ад мінулых гадоў, статыстыка смяротнасці не была апублікаваная ў Беларусі. Аднак пры гэтым дадзеную інфармацыю ў звычайным парадку перадалі ААН, якая і апублікавала яе.

Лічбы шакуюць.

У чэрвені 2020 рост смяротнасці проці мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавекі.

У маі 2020 рост смяротнасці проці мінулага мая склаў 1309 чалавек.

У красавіку 2020 рост смяротнасці проці мінулага красавіка склаў 543 чалавекі.

Лічбы студзеня-сакавіка ў цэлым адпавядаюць паказчыкам гадоў з нізкім узроўнем захворвання на грып і ВРВІ, які адзначаўся гэтай зімой. Але лічбы смяротнасці ў маі-чэрвені абсалютна беспрэцэдэнтныя. Такіх не назіралася ні разу за ўсе часы, пакуль на сайце ААН вядзецца падрабязная статыстыка — з 1980 года.

Зыходзячы з гэтых лічбаў,

смяротнасць за красавік—чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Верагодна, гэта і ёсць рэальны вынік каранавірусу ў нашай краіне.

Ён жахлівы: сувымерны з краінамі і рэгіёнамі свету, дзе ўдар Covid-19 быў найгоршы.

Па афіцыйных звестках, станам на 30 чэрвеня ад Кавіду ў Беларусі памерла толькі 398 пацыентаў — амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі смяротнасці за красавік-чэрвень.

Па тых жа афіцыйных звестках, ад 1 ліпеня да сённяшняга дня памерла яшчэ 307 пацыентаў з Кавід.

Статыстыка смяротнасці ад Кавід, як і статыстыка пнеўманій па асобных раёнах і бальніцах засакрэчана ад красавіка, таму СМІ ніяк не маглі яе праверыць. Ва ўсіх іншых еўрапейскіх краінах статыстыка Кавід не была засакрэчана. У большасці еўрапейскіх краін каранцінныя меры па Кавід былі нашмат стражэйшыя, што стала тэмай для вялікай палемікі ў нашай краіне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Капитан Очевидность / Адказаць
06.09.2020 / 13:41
Так или иначе, среди моих знакомых от действий силовиков пострадало больше, чем от ковида.
3
Нагнуть лася / Адказаць
06.09.2020 / 14:19
Вот эти цифры могут быть и ближе к истине. Мы постоянно живём в беспросветной лжи.
0
litwin / Адказаць
06.09.2020 / 14:28
[Рэд. Выдалена]
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру