Работнікі выставілі шэраг патрабаванняў, у тым ліку новыя выбары, спыненне гвалту і пакаранне вінаватых у гвалце і фальсіфікацыях. Пад зваротам пакінулі подпісы 853 супрацоўнікі мясакамбіната, піша «Радыё Свабода».

У сваім лісце яны адзначылі, што выбары 9 жніўня прайшлі з парушэннямі, што выклікала пратэсты па ўсёй краіне. Патрабаванні калектыву Гродзенскага мясакамбіната:

— выконваць заканадаўства Беларусі;

— прызнаць выбары 9 жніўня несапраўднымі, правесці новыя адкрытыя выбары з празрыстым падлікам галасоў, прысутнасцю незалежных назіральнікаў;

— адстаўка Аляксандра Лукашэнкі праз страту даверу, главы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, главы МУС Юрыя Караева;

— спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян Беларусі;

— расследаваць усе выпадкі, калі людзей незаконна затрымлівалі і білі, і пакараць вінаватых;

— пакараць вінаватых у фальсіфікацыях падчас выбараў.

Аўтары звароту паставілі ўмову: калі іхныя патрабаванні не выканаюць у самыя кароткія тэрміны, яны пакідаюць за сабой права на забастоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0