Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, былы міністр культуры Павел Латушка пракаментаваў «НН» чуткі аб эміграцыі, якія сталі распаўсюджваць праўладныя тэлеграм-каналы.

Павел Латушка: Ад раніцы я знаходжуся ў Польшчы на запрашэнне старшыні праграмнай рады эканамічнага форуму ў Крыніцы Гурскай. Гэта вядомая эканамічная сустрэча адбудзецца 8-10 верасня, у ёй прымаюць удзел кіраўнікі ўрадаў многіх еўрапейскіх краін, прадстаўнікі бізнэса розных краін свету.

У мяне запланаваныя сустрэчы ва ўрадзе Польшчы, з дэпутатамі парламента, у МЗС Польшчы. Я таксама планую наведаць Вільню, правесці там сустрэчы з урадавымі структурамі Літвы, парламентарамі. Мая мэта — праінфармаваць пра ўнутрыпалітычнае і эканамічнае становішча Беларусі.

Таксама я буду закранаць пытанне далейшай дзейнасці Купалаўскага тэатра. Гэта такое прыватнае пытанне, але вельмі важнае для мяне.

«Наша Ніва»: Ці вядзецца пытанне аб эміграцыі?

Павел Латушка: Не, абсалютна.

Нагадаем, што ўчора падчас візіту ў Баранавічы Лукашэнка заявіў, не назваўшы імя, наступнае: «Некаторыя з такіх чыноўнікаў увайшлі ў так званую Каардынацыйную раду і адкажуць за сваю дзейнасць там па законе. Па фактах захопу ўлады распачата крымінальная справа. Вось ён і адкажа па законе, і схавацца нідзе не зможа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?