Сёння ў Магілёве затрыманы актывіст Валадар Цурпанаў. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Затрыманне адбылося проста падчас святочнай лінейкі ў СШ №43. Туды Цурпанаў прыйшоў, каб убачыць адміністрацыю школы, у якой быў размешчаны адзін з выбарчых участкаў.
Актывіст запатрабаваў ад настаўнікаў, якія ўваходзілі ў склад камісій, пакаяцца ў фальсіфікацыі выбараў і падпісаць патрабаванне правесці новыя сумленныя выбары.
Двое супрацоўнікаў міліцыі адвялі Цурпанава. Ён знаходзіцца ў РАУС Кастрычніцкага раёна.