1 верасня студэнты адразу некалькіх універсітэтаў Мінска заявілі аб жаданні выйсці на марш салідарнасці. Яны патрабуюць: прызнанне выбараў 9 жніўня несапраўднымі, спыненне палітычнага пераследу грамадзян, вызваленне ўсіх палітзняволеных.

17:41

Да Ліцэя БДУ ў Мінску пад'ехаў АМАП, удзельнікі ланцуга былых ліцэістаў сталі разыходзіцца.

17:25

17:18

Былы дырэктар Ліцэя БДУ Макар Шніп далучыўся да ланцуга салідарнасці ліцэістаў каля будынка ўстановы. Цяпер Шніп працуе ў ІТ-сектары.

Ён трымае плакат з патрабаваннем вызвалення палітвязня. Фота Шуры Піліповіч-Сушчыц.

17:13

17:11

Міліцэйскае ачапленне ля Паштамта. Фота Надзеі Бужан.

17:09

Двух журналістаў Tut.by, а таксама рэпарцёраў РІА Новості і «Камсамолкі» затрымалі і вязуць у РУУС. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, «праверыць акрэдытацыю».

16:45

Былыя студэнты Ліцэя БДУ сталі ў ланцуг каля ўстановы

16:35

Каля 20 студэнтаў было затрымана на вуліцы Кірава ў Мінску Уранку яшчэ 24 чалавекі было затрымана каля розных універсітэтаў Мінска і на плошчы Перамогі, у калоне студэнтаў БДУІР і БНТУ. Затрыманых на Перамогі пазней адпусцілі з Савецкага РУУС

16:20

Студэнтаў выціснулі з праспекта, яны пайшлі ў бок вакзала. Там адбылося некалькі затрыманняў.

16:09

Студэнты сутыкнуліся з новым ачапленнем каля Гарадскога Вала. І зноў рэзка памянялі кірунак перабегшы на другі бок і пакінуўшы ачапленне за спіной

Затым частка студэнтаў прарвала ачапленне на праспекце Незалежнасці

15:57

Затрыманых сёння ў раёне плошчы Перамогі студэнтаў адпусцілі. Яны знаходзіліся ў Савецкім РУУС Мінска.

15:55

Калі міліцыя загарадзіла дарогу калоне студэнтаў на Нямізе, адзін з кіроўцаў устаў пасярод дзвюх палос на Нямізе, заглушыў рухавік і адкрыў капот. Такім чынам рух спыніўся, і студэнты змаглі без рызыкі для сябе перабегчы на іншы бок вуліцы.

Студэнты прайшлі па вуліцах Мінска ўжо больш за 20 кіламетраў. Яны спрабуюць дайсці да Міністэрства адукацыі, каб падаць петыцыю з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, свабодных выбараў і вызвалення палітвязняў.

Калі перад студэнтамі былі кардоны міліцыі, яны сыходзілі ад супрацьстаяння, імкнучыся не напружваць атмасферу.

15:15

Студэнты прайшлі ў выніку на Зыбіцкую, а потым спусціліся ўніз у бок Нямігі. Там іх спыніла міліцыя. «Гэта наш горад», — скандуюць студэнты.

14:55

Калона студэнтаў ідзе вуліцай Янкі Купалы да праспекта Незалежнасці. Сілавікі выставілі кардоны на Маркса, каб дэманстранты не прайшлі да рэзідэнцыі прэзідэнта

14:35

Шматтысячная калона студэнтаў перайшла мост цераз Свіслач, ідзе па вуліцы Ульянаўскай. Ізноў пад'ехалі бусікі з АМАПам, людзі ўстаюць у счэпкі.

14:25

Калона пратэстуючых студэнтаў падышла да моста цераз Свіслач на Першамайскай. Каб застрашыць студэнтаў, на мосце выставілі бусікі з АМАПам. АМАП сцягнуты і ў парк Горкага.

14:15

Да пратэстуючых студэнтаў далучаюцца селебрыціз — каля кінатэатра «Мір» у калону ўстаў спявак і тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі

14:05

Жыхары адной з кватэр на вуліцы Казлова вывесілі плакат «Мастацтва супраць фашызму» і вітаюць студэнтаў бел-чырвона-белымі стужкамі.

13:58

Калі стала вядома пра тое, што АМАП перагарадзіў праспект Незалежнасці каля плошчы Перамогі, калона студэнтаў збочыла на вуліцу Казлова. Яны імкнуцца пазбегнуць абвастрэння

Будаўнікі «Айрона» выйшлі на Арлоўскую ў Мінску

Будаўнікі «Айрона» выйшлі на Арлоўскую ў Мінску

Работнікі ЦЭЦ-4 выйшлі на пратэст каля свайго прадпрыемства

Работнікі ЦЭЦ-4 выйшлі на пратэст каля свайго прадпрыемства

А гэта супрацоўнікі Парка высокіх тэхналогій на абедзе.

А гэта супрацоўнікі Парка высокіх тэхналогій на абедзе.

13:36

Калона студэнтаў БНТУ выйшла насустрач калоне студэнтаў розных універсітэтаў, якая падышла да вуліцы Петруся Броўкі з цэнтра. Цяпер дзве калоны рухаюцца назад у бок цэнтра, у кірунку плошчы Якуба Коласа абапал праспекта

13:35

Для застрашвання калоны студэнтаў на праспект выпусцілі аўтазак і аўтобус з сілавікамі. Студэнты пабраліся за рукі і ўсталі. Скандавалі «Ганьба» і «Лукашэнку ў аўтазак!»

13:18

Вялізная калона студэнтаў розных ВНУ сталіцы зноў выйшла на праспект Незалежнасці. Яна цяпер ідзе ў бок плошчы Якуба Коласа, адкуль уранку выйшла першая калона студэнтаў БНТУ і БДУІРа, якую пасля жорстка разагналі амапаўцы. Колькасць дэманстрантаў вырасла да 1500 чалавек. Людзі на праспекце вітаюць іх кватэр нацыянальнымі сцягамі. Аўтамаблісты масава сігналяць у знак падтрымкі

13:05

Калона з прыкладна тысячы студэнтаў з розных ВНУ прайшла недалёка ад Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, які сёння быў блакаваны АМАПам. Цяпер калона па Бранявым завулку ідзе да плошчы Змітрака Бядулі. Скандуюць «Саня, ты адлічаны!»

Акцыя ля Універсітэта культуры. Падтрымаць студэнтаў да БДУКІ прыйшлі Мікіта Моніч, Кацярына Раецкая і спявачка Ганна Шалюціна. Там сабралася каля 150 чалавек, яны скандуюць «БДУКІ супраць Лукі», «Гэта не флэшмоб».

12:28

Калона студэнтаў ідзе праспектам Незалежнасці ад метро Кастрычніцкая да плошчы Перамогі, іх падтрымліваюць аўтамабілісты. «Саша, ты адлічаны!» і «Жыве Беларусь!» — скандуюць студэнты

12:23

«Нашы мэты — адстаўка Лукашэнкі, перавыбары, вызваленне палітвязняў і спыненне палітычных рэпрэсій» — кажа ўдзельнік шэсця студэнтаў, што рухаецца па вуліцы Леніна

12:20

Калона студэнтаў-дэманстрантаў з Карла Маркса завярнула на вуліцу Леніна

12:12

Вялікая калона студэнтаў БДЭУ і БДУ ідзе па вуліцы Карла Маркса з нацыянальнымі сцягамі.

«Саша, ты адлічаны! — скандуюць студэнты.

12:07

Затрыманне каля галоўнага корпуса БДУ

12:05

АМАП заблакаваў галоўны корпус БДУ, адцясняюць студэнтаў у двор

11:46

Станцыя метро Плошча Перамогі закрытая. Пачаліся затрыманні, затрымана каля 12 студэнтаў. Усяго ў Мінску не менш за 17.

11:42

АМАП затрымаў некалькі дзясяткаў студэнтаў на плошчы Перамогі.

Студэнты МДЛУ згуртаваліся ў вестыбюлі ўніверсітэта, патрабуюць, каб да іх прыйшла рэктарка. Раней каля ўвахода ва ўніверсітэт на студэнтаў напаў АМАП.

11:35

На акцыю выйшлі студэнты гістфака БДУ. Іх, праўда, няшмат.

Журналістаў Еўрарадыё, якія вялі стрым са студэнцкай акцыі пратэсту, затрымалі ў жывым эфіры. Міліцыянт не прадставіўся, сказаў, што патрабуецца праверка «праўдзівасці пасведчанняў». Саміх студэнтаў узялі ў атачэнне амапаўцы.

11:32

Калона з БНТУ (200 чалавек) дайшла да плошчы Перамогі. АМАП адціснуў іх да Казлова.

Сілавікі ачапілі МДЛУ. Туды ідзе калона студэнтаў з іншых ВНУ. Міліцыя ўвайшла ў МДЛУ.

11:30

11:23

Прыехалі тры бусы, спрабуюць разагнаць студэнтаў МГЛУ, перакрываюць дарогу.

11:17

Да Лінгвістычнага ўніверсітэта, што на Захарава, пад'ехаў бус без нумароў, з яго выйшлі ціхары і пару амапаўцаў. Студэнты, якія стаялі ўздоўж дарогі ў ланцугу, разбегліся.

11:15

10:55

Першымі пачалі збірацца студэнты БДУІР. У 10.30 каля корпуса стаяла некалькі дзясяткаў чалавек, якія праз 15 хвілін рушылі на праспект Незалежнасці. Следам за імі— міліцыя з мегафонам і два супрацоўнікі ў цывільным.

Ля галоўнага корпуса БНТУ, сабралася прыкладна 150 чалавек. Затым калона студэнтаў з нацыянальнымі сцягамі і плакатамі рушыла ад БНТУ ў бок цэнтра па праспекце Незалежнасці.

Tut.by

Tut.by

Перад пачаткам пратэстаў людзьмі ў чорным былі затрыманыя некалькі студэнтаў, што збіралі подпісы.

10:30

У акадэмію могуць патрапіць толькі першакурснікі на лінейку. «Баяцца, напэўна, зрыву першай лінейкі. Студэнты планавалі заспяваць «Магутны Божа», а не гімн РБ» — паведамляе чытач «Нашай Нівы».

«Уваход у Акадэмію музыкі сёння будзе зачынены да 14.00 па загадзе рэктара, — паведамляе іншы чытач. — Такім чынам кіраўніцтва ВНУ спрабуе сарваць намер навучэнцаў далучыцца да сённяшняй дэманстрацыі студэнтаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?