Указам Лукашэнкі Павел Пуставы пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першага класа за «неналежнае выкананне службовых абавязкаў».
Таксама Пуставы вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Іспаніі.
Раней пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы звярнуўся ў фэйсбуку да суайчыннікаў з заклікам «у спакойных і мірных абставінах абмеркаваць усе хвалюючыя людзей праблемы».
Пуставы адзначыў, што «такая сітуацыя непрымальная ў еўрапейскай дзяржаве ХХІ стагоддзя».
Паводле яго слоў, каб мірна вырашыць гэтую сітуацыю, трэба, па-першае, зрабіць пералік вынікаў галасавання.
0
0
0
0
0
0