АНТ

АНТ

Пра гэта Анатоль Сівак заявіў на жнівеньскім педагагічным форуме, паведамляюць Мінск-Навіны.

«У апошні час у Мінску назіраецца рост школ прыватнай формы ўласнасці. У мінулым навучальным годзе 880 навучэнцаў атрымлівалі агульную сярэднюю адукацыю ў 12 прыватных установах. Зараз колькасць такіх навучальных устаноў складае 18. Прычым толькі чатыры з іх прайшлі адпаведную акрэдытацыю, — сказаў А. Сівак. — Адначасова назіраецца і іншая тэндэнцыя: з павелічэннем колькасці прыватных устаноў адукацыі расце і колькасць зваротаў грамадзян па розных пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу ў іх.

Цалкам дакладна: сітуацыю трэба браць пад кантроль. І камітэту, і раённым упраўленням па адукацыі неабходна актыўна вывучаць якасць адукацыі, кантраляваць выкананне санітарных нормаў і правілаў у прыватных установах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0