Святар Аляксандр Шрамко, адхілены ад службы за крытыку патрыярха Кірыла, выказаў сваё меркаванне адносна прызначэння новым кіраўніком БПЦ епіскапа Веніяміна (свецкае імя — Віталь Тупека).

Мітрапаліт Веніямін. Фота Krynica.info.

Мітрапаліт Веніямін. Фота Krynica.info.

«На мой погляд, гэта не самая лепшая навіна. Калі паглядзець на сённяшнюю Беларускую праваслаўную царкву, то можна ўбачыць два сімвалічныя крылы. З аднаго боку епіскап Гродзенскі Арцемій, які падтрымаў акцыі пратэсту, шмат іншых, маладзейшых святароў, а з іншага боку — праўладныя епіскапы. Мітрапаліт Павел боўтаўся недзе пасярэдзіне між імі.

Дык вось прызначэнне Веніяміна — гэта відавочная перамога праўладнага крыла, перамога Лукашэнкі, я б нават сказаў.

Я нічога не чуў, каб мітрапаліт Павел прасіўся ў адстаўку. Хутчэй за ўсё, што яго папрасілі гэта зрабіць заднім чыслом.

Апошнім часам ягоныя дзеянні раздражнялі ўлады: і наведванне параненых падчас мірных акцый пратэсту, прабачэнні за віншаванне Лукашэнку, ён ніяк не караў святароў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, таго ж айца Аляксандра Кухту («Бацюшка адкажа»).

Што тычыцца ўладыкі Веніяміна, то гэта вельмі кансерватыўны чалавек, вельмі малітоўны. Мне здаецца, што такі чалавек будзе хутчэй выконваць чыесьці загады, чым той жа мітрапаліт Павел, які не заўсёды слухаўся таго, што яму сказалі», — лічыць айцец Шрамко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?