У МУС адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Караева з мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

— Усе мы перажываем падзеі апошніх дзён асаблівым чынам. Мы заклікаем да міру з абодвух бакоў і хуткага ўрэгулявання канфлікту, — падкрэсліў прадстаўнік духавенства.

— СМІ вельмі майстэрска асвятляюць толькі адзін бок. Усе іх загалоўкі, скандальныя артыкулы і відэа накіраваны на дыскрэдытацыю праваахоўных органаў, — сказаў Караеў.

— Не хачу прытрымлівацца адыёзнай пазіцыі, але тое, што акцыі былі добра прадуманы і не былі мірнымі, відавочна. Мірныя людзі не будуць будаваць барыкады і кідацца на сілавікоў, — заявіў кіраўнік МУС.

— Сёння ў дзяржаве вельмі вялікі градус напружанасці і трэба шукаць рашэнні, каб Беларусь заставалася мірнай, — выказаў сваё меркаванне Тадэвуш Кандрусевіч. — Падобныя сустрэчы павінны быць. І чым часцей, тым больш мы будзем адзін аднаго разумець і паспрыяем хуткаму вырашэнню складаных сітуацый. Мы не створаны судзіць і заклікаем усіх, хто ўчыніў злачынства, да пакаяння, а астатніх — да міласэрнасці і даравання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0