Супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук выступілі з заявай, якую падпісалі 38 чалавек на чале са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі інстытута. Прыводзім тэкст заявы. 

«9 жніўня падчас правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся масавыя фальсіфікацыі. Былі зафіксаваны шматлікія парушэнні заканадаўства.

Мы выказваем недавер агучаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй вынікам. Развязаны пасля выбараў гвалт над мірнымі грамадзянамі, якія выказалі сваё абурэнне, груба парушае законнасць у нашай краіне. У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў:

1. выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь,

2. неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і затрыманых грамадзян краіны,

3. спыніць катаванні ў адносінах да людзей,

4. пакараць усіх вінаватых у распальванні сацыяльнай варожасці ў грамадстве,

5. расфарміраваць АМАП,

6. перадаць турмы і следчыя ізалятары ў падпарадкаванне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь,

7. весці прынцып выбарнасці суддзяў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0