18 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да міністра ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Караева па справе затрыманых падчас акцый пратэста грамадзян, піша catholic.by

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі просіць дазволіць святарам наведваць людзей, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў, каб аказаць ім патрэбную дапамогу, перадусім духоўную.

Іерарх таксама заклікаў міністра неадкладна вызваліць затрыманых.

Акрамя таго, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату звяртаецца да міністра з просьбай асабіста прыняць яго, каб абмеркаваць цяперашнюю складаную сітуацыю з мэтай прадухілення насілля ў будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0