У аўторак, 11 жніўня, прыкладна ў 21.20 на Плошчы Леніна затрымалі кампанію падлеткаў. Па словах маці, у аддзяленні яны некалькі гадзін праляжалі на падлозе, іх білі і крылі матам. Звязацца з бацькамі дазволілі толькі праз 4 гадзіны.

— Кінулі тэлефоны і сказалі «Звані матулі», — расказваюць сваякі 16-гадовага хлопца.

З аддзялення падлетка адпусцілі пасля двух гадзін ночы.

На наступны дзень звярнуліся ў прыёмны пакой дзіцячай бальніцы, дзе зафіксавалі ўдар мяккіх тканак носа, сінякі спіны і правай ягадзічнай вобласці.

На хлопца склалі пратакол. У панядзелак ён павінен падысці да следчага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?