Раніцай 15 жніўня над будынкам абласнога драматычнага тэатра ў Гродне залунаў бел-чырвона-белы-сцяг, піша Радыё Свабода.
Да таго там звычайна вісела цяперашняе дзяржаўнае чырвона-зялёнае палотнішча, потым мачта раптам апусцела і замест яго быў узняты гістарычны бел-чырвона-белы сцяг.
Раней калектыў тэатра выказаў занепакоенасьць падзеямі, якія адбываюцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Зварот да ўладаў падпісалі амаль сем дзясяткаў супрацоўнікаў установы, у тым ліку галоўны рэжысэр Генадзь Мушперт.
На перакананьне тэатральнага калектыву, адвольныя затрыманьні без тлумачэньня прычынаў ёсьць прамым парушэньнем закону. Нічым не абгрунтаваная жорсткасьць і зьбіцьцё грамадзянаў абсалютна недапушчальныя.
0
0
0
0
0
0