Песню-заклік да усіх беларусаў «Слухай праўду!» выканалі Таня Булаўкіна, Ларыса Грыбалёва, Рыгор Лайкоў, Андрэй Маркуц, Вікторыя Расолька, Алег Хаменка і Яўген Чалышаў. Музыку да песні напісалі Аляксандр Насковіч і Таццяна Булаўкіна (словы яе ж), аранжыроўка — Аляксей Ваданосаў. 

Сонца прамень дае надзею, 
Кроплі дажджу змываюць жах. 
Верыш у лёс альбо не верыш —
Марыць павінна кожна людзіна з нас. 
Навошта табе жыццё без мары, 
Згубленай мэты парваны сцяг,
Нават калі заўсёды хмары, 
Трэба смялей шукаць да шчасця шлях.

Прыпеў:
Слухай праўду, браток, 
Трэба жыць не знарок,
Усе сумненні трэба ссунуць убок, 
Жыццё дае нам урок, 
Мара жаданням штуршок, 
Кожны мусіць здзейсніць гэты крок.

Нельга губляць у жыцці надзею,
Толькі тады і бог дадасць 
І нават мацней трымацца ў веры, 
У тое, што можна пераканаць свой жах. 
Толькі слабы баіцца змены, 
Каб не згубіць свой сціплы дах,
Жах перамен заціснем у нервах
І панясем свой бела-чырвоны сцяг. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0