Уладзімір Пярцоў

Уладзімір Пярцоў

Нацыянальны exit poll пройдзе 9 жніўня на прэзідэнцкіх выбарах. Ініцыятарам сацыялагічнага даследавання выступае прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі, паведаміў сёння журналістам яго дырэктар Уладзімір Пярцоў, піша БЕЛТА.

Праводзіць даследаванне будзе Моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры рэспубліканскім Саюзе грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый».

Уладзімір Пярцоў — зяць былога кіраўніка «Белай Русі» і Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Радзькова. А «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый» — падкантрольная лукашэнкаўцам структура. Старшынёй назіральнай рады Беларускага камітэта моладзевых арганізацый з'яўляецца Вадзім Баравік — давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0