Прэтэндэнты ў кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала нібыта не сталі аспрэчваць рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб адмове ў іх рэгістрацыі. Пра гэта «СБ» заявіла прэс-сакратар Вярхоўнага Суда Юлія Ляскова.

Па словах Лясковай, рашэнне ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі можна абскардзіць на працягу трох дзён са дня прыняцця рашэння. Гэта можа зрабіць непасрэдна асоба, якую вылучылі кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

— У Вярхоўны Суд у інтарэсах Віктара Бабарыкі звярнуўся адвакат Максім Знак. Аднак скарга, падпісаная самім Віктарам Бабарыкам, на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у Вярхоўны Суд не паступала. Роўна як не паступала аналагічнай скаргі ад Валерыя Цапкалы, — удакладніла Ляскова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0