У рамках расследавання крымінальнай справы ў Белгазпрамбанку арыштавалі рахункі жонкі намесніка кіраўніка расійскага Мінфіна Андрэя Круглова. Пра гэта ў эфіры БТ-1 заявіў намеснік начальніка ўпраўлення фінансавых расследаванняў КДК Дзмітрый Дзягілеў.

Паводле яго слоў, цяпер на рахунках жонкі Круглова ў банку знаходзяцца сродкі на агульную суму €3 млн.

Сцвярджаецца, што раней у Белгазпрамбанку размяшчаў сродкі і сам Круглоў, прычым карыстаўся рэдкім інструментам пазыкі ад прыватнай асобы. Раней Круглоў працаваў у расійскім «Газпраме».

Прадстаўнік КДК дадаў, што для высвятлення ўсіх абставін Беларусь звярнулася да Расіі па прававую дапамогу.

З сюжэта БТ няясна, ці была такая форма размяшчэння сродкаў парушэннем дзейнага заканадаўства і, калі так, ці парушаў яго кліент банка ці сам банк.

Праваабаронцы выказвалі засцярогі, што «справа Белгазпрамбанка» можа быць распачатая для дыскрэдытацыі Віктара Бабарыкі, які кінуў выклік Аляксандру Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах. Да паходу Бабарыкі ў палітыку прэтэнзій банку праваахоўныя органы не выстаўлялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?