Вуліцу Мяснікова перакрылі з боку плошчы Мяснікова, паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы». Гэта адбылося, імаверна, таму што аўтамабілісты масава сігналілі ў знак падтрымкі людзей, якія выцягнуліся ў чаргу, каб падаць скаргі ў Цэнтрвыбаркам на нерэгістрацыю кандыдатаў.

Колькасць людзей у чарзе пратэсту да ЦВК дасягнула 2000, стаяць ад Дома ўрада аж за Мяснікова. Сігналяць машыны

Чарга выцягнулася ўжо на 1,3 км ад Дома ўрада да Нямігі. Па стане на 18.00 у чарзе стаяць да 2000 чалавек. Чарга пачала фарміравацца ад 11-й ранку і дасягнула максімальнай даўжыні пад вечар. 

Каб дастаяць да офіса Ярмошынай, людзям даводзіцца стаяць шмат гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0