Цэнтрвыбаркам апублікаваў дэкларацыі аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

Летась агульны гадавы заробак кіраўніка дзяржавы склаў 117 068 рублёў. Такім чынам, сярэднямесячны даход — 9756 рублёў. У даляравым эквіваленце гэта $4665.

У папярэднія гады даход быў такім:

  • 2005 — $2289
  • 2009 — $2821
  • 2014 — $4500

Нерухомасці, аўтамабіляў і каштоўных папер персанальна на Аляксандра Лукашэнку па-ранейшаму не запісана.

З членаў сям'і ў ягоную дэкларацыю запісаная толькі жонка Галіна. Яе гадавы даход склаў 5560 рублёў — 463 рублі на месяц.

Ёй па-ранейшаму належаць жылы дом у Шклове, палова дома ў вёсцы Вялікі Межнік, а таксама 56 акцый ААТ «Масларобны завод». Цяпер дадаўся яшчэ і ўчастак пад домам у Шклове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0