Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэсай па выхадзе з ЦВК. Сёння яе зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты.

«Змешаныя пачуцці, канечне. Але больш радасці праз тое, што я далей змагу змагацца за свайго мужа і людзей Рэспублікі Беларусь», — сказала яна.

Ці ведае Ціханоўская як будзе праходзіць яе кампанія?

«Канечне, я ведаю, як будзе праходзіць мая кампанія. Магчыма, будуць нейкія змены ў сувязі з нерэгістрацыяй прэтэндэнтаў [Бабарыкі і Цапкалы — НН]. Але касцяк у нас ёсць».

У сваёй прамове яна падзякавала Андрэю Дзмітрыеву: «Яму атрымалася сказаць тое, што адчувае кожны беларус, ён гэта добра патлумачыў. Я толькі падзякавала сваім прыхільнікам. Крыху больш за сто чалавек сабралі сто тысяч подпісаў — гэта подзвіг».

Як кандыдатка паставілася да таго, што не зарэгістравалі Віктара Бабарыку?

«Расстроеная — гэта не тыя пачуцці. Я думала, што яго зарэгіструюць як яшчэ аднаго альтэрнатыўнага кандыдата. Але, магчыма, яго проста спалохаліся», — сказала Святлана.

Ціханоўская не выключае аб'яднання з іншымі ўдзельнікамі прэзідэнцкай кампаніі. «Магчыма, гэта мэтазгодна».

«Сярожа, я цябе моцна кахаю. Я гэта раблю толькі для цябе і тых людзей, якія ў цябе паверылі, дзеля тых, хто да нас яшчэ далучацца», — сказала кандыдатка, калі звярталася да мужа.

«Ён у карцары, і яго спрабуюць зламаць. Але ён моцны духам і не зламаецца. Ён цяпер у інфармацыйным вакууме», — запэўніла Ціханоўская.

Чытайце таксама: Бабарыку знялі з выбараў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?