Фота СК

Фота СК

Сталі вядомыя падрабязнасці двайнога забойства ў Гомелі, паведамляе СК. 

У аўторак ноччу ў Гомелі таксіст, які праязджаў па вуліцы Дворнікава, знайшоў каля праезнай часткі мужчыну з раненнямі. Была выкліканая хуткая дапамога і міліцыя. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны. Пры аглядзе месца здарэння следчыя знайшлі ў альтанцы, недалёка ад праезнай часткі, другога мужчыну без прыкмет жыцця.

Вядома, што гэтыя мужчыны — 38 і 32 гадоў — уначы знаходзіліся ў гэтай альтанцы і гучна слухалі музыку. Ім былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні, ад якіх яны памерлі.

Распачата крымінальная справа па п. 1 ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх асоб) Крымінальнага кодэкса.

Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў.

Грамадзян, якім што-небудзь вядома пра дадзенае злачынства, просяць патэлефанаваць па тэлефоне 8029-743-75-45 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0