У Беларусі і Расіі высокі ўзровень захворвання Covid-19, таму Латвія можа перагледзець выдачу віз грамадзянам гэтых краін. Пра гэта ў інтэрв'ю перадачы «Ранішняя Панарама» на тэлеканале LTV заявіла міністр аховы здароўя Ілзэ Вінькеле, піша Delfi.lv

Зараз візы выдаюцца ў асноўным тым, хто едзе на пахаванне або лячэнне, дальнабойшчыкам і маракам. У аўторак, 14 ліпеня, адбудзецца пасяджэнне Кабміна, на якім правілы могуць стаць больш жорсткімі.

На мінулым тыдні міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч паскардзіўся на замежных грамадзян з дазволам на жыхарства, якіх упускаюць у Латвію свабодна, і незразумела, ці выконваюць яны самаізаляцыю. Сістэму ДНЖ, па яго словах, магчыма, варта перагледзець.

У Латвіі адзін з самых нізкіх паказчыкаў захворвання каранавірусам у Еўропе (меншы толькі ў Славакіі, Венгрыі, Грэцыі). За ўвесь час у Латвіі было зафіксавана 1174 выпадкі каранавіруса (31 чалавек памёр), або 623 на 1 млн.

У Беларусі ж 6 823 выпадкі на 1 млн.

Што да памерлых, то ў Беларусі 49 на 1 млн, у Латвіі — 16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0