У Брэсце 12 ліпеня адбылася чарговая акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая сабрала каля 30 чалавек. Аднак, як паведамляе «Першы рэгіён», многія туды не дайшлі.

Плошча Леніна была ачэплена супрацоўнікамі міліцыі, якія разварочвалі людзей на падыходзе.

Тым, каму ўдалося трапіць на плошчу, па традыцыі кармілі галубоў. Аднак праз некаторы час да іх падышлі супрацоўнікі АМАПа, якія настойліва прасілі пратэстоўцаў прайсці ў гарвыканкам.

Там прайшла ўжо трэцяя сустрэча з чыноўнікамі для абмеркавання пытанняў арганізацыі рэферэндуму аб лёсе акумулятарнага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0