news.yahoo.com
Учора споўнілася 25 год з моманту разні ў Срэбраніцы: калі армія баснійскіх сербаў забіла восем тысяч мужчын і хлопчыкаў з мусульманскіх сем'яў. Гэта было самае маштабнае масавае забойства ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны.
Амерыканская мастачка баснійскага паходжання Аіда Шэхавіч зрабіла незвычайную інсталяцыю. Яна выставіла больш за 8000 традыцыйных баснійскіх кававых філіжанак у якасці мемарыяла ў Срэбраніцы, каб такім чынам адзначыць 25-ю гадавіну разні.
Фарфоравыя філіжанкі з'яўляюцца часткай выставы «Дзе ты хадзіў?», якую мастачка стварыла ў 2006 годзе і кожны год дэманстравала ў розных краінах, перш чым вярнуць іх на месца самага страшнага злачынства Еўропы з часоў Другой сусветнай вайны.
news.yahoo.com
Першы раз Шэхавіч адкрыла выставу ў Сараева ў 2006 годзе, тады ў яе было 923 традыцыйныя філіжанкі, атрыманыя ад жанчын Срэбраніцы, якія тады страцілі блізкіх падчас разні.
Экспазіцыя расла з кожным годам дзякуючы ахвяраванням філіжанак ад баснійскай дыяспары або мінакоў, якія дапамаглі павялічыць калекцыю да больш за 8000, што адпавядала вядомай колькасці ахвяр.
Калі ў пятніцу валанцёры ўсталёўвалі мора керамічных кубкаў на лузе побач з мемарыяльным цэнтрам Срэбраніцы, заплаканы мужчына напоўніў шэсць філіжанак у памяць аб шасці сваяках, якіх ён страціў падчас разні.
«Гэта месца, дзе ім самае месца. Яны тут, каб застацца», — сказала Аіда Шэхавіч. Яна сама бежанка канфлікту 1992-95 гадоў.
news.yahoo.com