У другім туры ўдзельнічаюць прэзідэнт Анджэй Дуда і мэр Варшавы ад апазіцыйнай партыі Рафал Тшаскоўскі.

Для перамогі ў другім туры кандыдату трэба атрымаць больш галасоў, чым яго суперніку. У першым туры, які адбыўся 28 чэрвеня, ніводны з кандыдатаў не змог набраць больш за 50%: Анджэй Дуда тады атрымаў 43,50%, Рафал Тшаскоўскі — 30,46% галасоў выбаршчыкаў. Яўка склала 64%.

Напярэдадні другога тура за Дуду былі гатовыя прагаласаваць 45,9%. За Тшаскоўскага — 46,4%. Яшчэ 7,7% выбаршчыкаў са сваім выбарам не вызначыліся. Такія вынікі паказала даследаванне кампаніі Kantar, праведзенае 8-9 ліпеня.

Паміж першым і другім турам павінны былі прайсці дэбаты кандыдатаў, аднак яны не змаглі дамовіцца аб сумесным удзеле, таму адказвалі на пытанні ў розных студыях: прэзідэнт Дуда на нацыянальным тэлебачанні, мэр Тшаскоўскі на прыватным тэлеканале. За два тыдні сапернікі не сталі мяняць асноўныя тэзісы сваіх кампаній. Праеўрапейскі Тшаскоўскі пасля першага тура прапанаваў палякам выбіраць паміж «адкрытай Польшчай» і той, што «шукае ворагаў».

Сябе ён называе кандыдатам зменаў, якіх хоча 58% грамадства (столькі атрымаў у першым туры ён і іншыя апазіцыйныя кандыдаты).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0