Анатаміраванне людзей, якія памерлі ад каранавіруса, дапамагае медыкам лепш зразумець, як дзейнічае COVID-19. Апошнія даследаванні паказалі непрыемны сюрпрыз: анатаміраванні людзей, якія памерлі ад каранавіруса, паказваюць тромбы амаль ва ўсіх органах, піша CNN.

Даследчыкі і раней адзначалі з'яўленне тромбаў (крывяных згусткаў) у некаторых пацыентаў з COVID-19, аднак калі раней медыкі адзначалі ўтварэнне тромбаў у буйных сасудах, то цяпер анатаміраванні паказваюць наяўнасць тромбаў і ў дробных сасудах.

Тромбы знаходзяць не толькі ў лёгкіх (што чакана), але і ў большасці астатніх органаў пацыентаў, якія памерлі ад каранавіруса.

Анатаміраванні таксама паказваюць наяўнасць буйных клетак касцявога мозгу ў сэрцы, нырках і печані многіх пацыентаў.

Гэта вельмі незвычайна, бо, як правіла, гэтыя клеткі сустракаюцца толькі ў касцях і лёгкіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0