Спявак Аляксандр Саладуха распавёў пра жыццё ў Беларусі. Паводле яго слоў, свой выбар ён робіць на карысць мірнай і незалежнай роднай краіны, паведамляе БелТА.

— Я шмат разоў казаў: я даказваю перш за ўсё самому сабе, усім сваім калегам і ўсяму беларускаму народу, што ў нашай краіне можна жыць, працаваць, добра зарабляць, атрымліваць асалоду ад жыцця, гадаваць дзяцей, унукаў, — заявіў артыст.

Спявак адзначыў, што свой выбар ён робіць на карысць мірнай і незалежнай Беларусі. Ён негатыўна ставіцца да «спроб штучнага нагнятання сітуацыі ў краіне».

— Я сын ваеннага і па званні лейтэнант медыцынскай службы запасу. Мяне так бацька выхаваў, што ўсё павінна быць дакладна, дысцыплінавана, ахайна, своечасова, — сказаў Саладуха. — Я буду галасаваць за мірнае неба над галавой для нас, нашых дзяцей, унукаў, за парадак, за дысцыпліну, за поўныя паліцы ў крамах, за нашу медыцыну, за адукацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0